Гуманітарны сектар беларускіх НДА
Пляцоўка пра асноўныя прынцыпы гуманітарнай дапамогі і дзейнасць беларускіх НДА.
Навошта распрацаваныя прынцыпы і якую каштоўнасць ствараюць?
Гуманітарныя прынцыпы распрацаваныя для беларускіх арганізацый, ініцыятыў і актывіста_к, якія аказваюць падтрымку людзям, пацярпелым ад рэпрэсій і іншых крызісных сітуацый. Яны грунтуюцца на агульным досведзе сектара і патрэбе ў большай празрыстасці, бяспецы і прафесійных стандартах працы.
Прынцыпы ўмацоўваюць давер паміж арганізацыямі, міжнароднымі партнёрамі і атрымальни_цамі дапамогі, дапамагаюць прадухіляць дыскрымінацыю і злоўжыванні, павышаюць эфектыўнасць праграм і абараняюць людзей, якія звяртаюцца па падтрымку. Гэта інструмент, што дазваляе ўсім удзельні_цам сектара дзейнічаць на аснове агульных этычных нормаў, узгодненых працэсаў і падыходаў, забяспечваючы своечасовую, бяспечную і якасную дапамогу.
Стварэнне гэтых прынцыпаў стала магчымым дзякуючы супольнай працы і падтрымцы:
- Дабрачыннага Фонду «Краіна для Жыцця»
- Праваабарончай Ініцыятывы Dissidentby

Прынцыпы аказання гуманітарнай дапамогі
- Уводзіны
- Арганізацыі, якія аказваюць гуманітарную дапамогу. Дапаможныя арганізацыі. Атрымальнікі/цы дапамогі
- Базавыя прынцыпы і стандарты
- Каардынацыя ў пытаннях аказання гуманітарнай дапамогі
- Механізмы верыфікацыі і пратаколы бяспекі
- Камунікацыйныя пратаколы
- Падсправаздачнасць і празрыстасць працы
- Этычныя нормы працы
- Рэкамендацыі па практычным выкарыстанні прынцыпаў
1. Уводзіны
Гэты дакумент, створаны для беларускіх дапаможных арганізацый і арганізацый, якія аказваюць гуманітарную дапамогу, узнік з-за шматгадовых рэпрэсій у дачыненні да людзей, не згодных з ідэалогіяй афіцыйнай беларускай дзяржавы.
Ініцыятары стварэння дакумента — арганізацыі, якія аказваюць гуманітарную дапамогу беларусам, пацярпелым ад палітычных рэпрэсій.
Перад пачаткам працы над дакументам ініцыятары выканалі закрытае даследаванне, якое ўключала колькаснае апытанне прадстаўнікоў і прадстаўніц арганізацый, што аказваюць гуманітарную дапамогу, і правядзенне дзвюх анлайн-фокус-груп з былымі палітычнымі зняволенымі. Атрыманыя дадзеныя далі падставы для абагульненняў і прадстаўлення тэндэнцый і высноўваў, звязаных з практыкамі працы арганізацый, што аказваюць гуманітарную дапамогу. Вынікі даследавання леглі ў аснову многіх раздзелаў гэтага дакумента, у прыватнасці рэкамендацый па практычным ужыванні прынцыпаў.
Дакумент заснаваны на досведзе аказання дапамогі людзям, якія пацярпелі ад палітычных рэпрэсій у Беларусі пасля падзей 2020 года. Аднак закладзеныя ў ім прынцыпы, на думку аўтараў/к, носяць універсальны характар і могуць быць ужытыя ў больш шырокім гуманітарным кантэксце. Пры неабходнасці для іншых мэтавых груп могуць быць распрацаваныя дадатковыя палажэнні, якія ўлічваюць іх спецыфічныя патрэбы і ўразлівасці.
Мэты дакумента
- Апісаць агульныя падыходы і стандарты, якімі могуць кіравацца ў сваёй працы беларускія дапаможныя арганізацыі і арганізацыі, якія аказваюць гуманітарную дапамогу.
- Спрыяць паляпшэнню празрыстасці ў працэсах прыняцця рашэнняў у дапаможных арганізацыях і арганізацыях, якія аказваюць гуманітарную дапамогу, і/або ў працы праграм аказання гуманітарнай дапамогі.
- Прадухіліць дыскрымінацыю і/або злоўжыванне як пры аказанні, так і пры атрыманні гуманітарнай дапамогі.
- Умацаваць давер паміж беларускімі дапаможнымі арганізацыямі, арганізацыямі, якія аказваюць гуманітарную дапамогу, і ініцыятывамі, міжнароднымі структурамі, што падтрымліваюць працу такіх арганізацый і ініцыятыў, атрымальнікамі/цамі дапамогі.
- Спрыяць своечасоваму, аператыўнаму і поўнаму аказанню гуманітарнай дапамогі тым, каму яна патрэбная.
Кантэкст, у якім ствараецца гэты дакумент
У 2020 годзе ў Беларусі на фоне прэзідэнцкіх выбараў здарыўся прававы калапс. Дзясяткі тысяч людзей сутыкнуліся з адвольнымі затрыманнямі, збіваннем, катаваннямі. Тысячы зазналі крымінальны пераслед і рэпрэсіі паводле палітычных матываў.
Праваабарончыя і грамадскія арганізацыі, ініцыятывы дапамогі, якія існавалі да 2020 года, і тыя, што з’явіліся на хвалі крызісу, актыўна ўключыліся ў працу па аказанні дапамогі пацярпелым, якая ўключала юрыдычныя кансультацыі, матэрыяльную, медыцынскую, харчовую дапамогу, падтрымку сем’яў і блізкіх затрыманых, суправаджэнне падчас эвакуацыі і шмат што іншае.
Вырашальную ролю ў падтрыманні пацярпелых сыграла менавіта гуманітарная дапамога.
На жаль, прававы дэфолт у краіне не абмежаваўся падзеямі 2020 года. Масавыя рэпрэсіі працягнуліся і надалей, любая незалежная дзейнасць унутры краіны знішчаная.
Тым не менш арганізацыі, фонды ды ініцыятывы дапамогі працягваюць існаваць, нягледзячы на складаную гуманітарную сітуацыю, абмежаваныя магчымасці, палітычны ціск і вымушаную эміграцыю, і актыўна падтрымліваюць людзей як унутры краіны, так і за яе межамі.
Гэта стала магчымым дзякуючы бесперапыннаму развіццю арганізацый, якія аказваюць гуманітарную дапамогу, дапаможных арганізацый і ініцыятыў, шчыльнаму і канструктыўнаму супрацоўніцтву адных з другімі.
Каб асобныя структуры, аб’яднанні арганізацый і фонды былі больш устойлівымі і маглі павялічваць аб’ёмы і віды дапамогі, нам бачыцца важным і неабходным спрыяць самавызначэнню гуманітарнага сектара і сістэматызацыі працы, якая ім праводзіцца. Што і адлюстравана ў мэтах гэтага дакумента.
2. Арганізацыі, якія аказваюць гуманітарную дапамогу. Дапаможныя арганізацыі. Атрымальнікі/цы дапамогі
Пад арганізацыямі, якія аказваюць гуманітарную дапамогу, у гэтым дакуменце разумеюцца арганізацыі ды ініцыятывы, якія сістэмна або эпізадычна падтрымліваюць людзей, якія апынуліся ў крызіснай сітуацыі. Такая падтрымка можа ўключаць:
- матэрыяльную дапамогу ў грашовай або натуральнай формах;
- кансультацыйную і інфармацыйную падтрымку;
- спрыянне ў рэабілітацыі і рэсацыялізацыі;
- дапамогу ў экстраных сітуацыях (эвакуацыя, прыстанішча);
- іншыя сацыяльныя паслугі і віды дапамогі.
Пад дапаможнымі арганізацыямі ў гэтым дакуменце разумеюцца арганізацыі і ініцыятывы, якія могуць як аказваць гуманітарную дапамогу самастойна, так і ствараць інфраструктуру аказання гуманітарнай дапамогі, каардынаваць падаванне гуманітарнай дапамогі, акумуляваць рэсурсы для аказання гуманітарнай дапамогі, адвакатаваць інтарэсы і патрэбы атрымальнікаў/ц гуманітарнай дапамогі.
З улікам беларускага кантэксту арганізацыі, якія аказваюць гуманітарную дапамогу, і дапаможныя арганізацыі могуць адпавядаць адной або некалькім прыкметам:
- працуе як фонд, праваабарончая арганізацыя, валанцёрская ініцыятыва, прафесійная супольнасць, дыяспаральная супольнасць або міжнародная структура, што дзейнічае ў інтарэсах беларускай грамадзянскай супольнасці;
- зарэгістраваная як юрыдычная асоба;
- з’яўляецца няўрадавай і некамерцыйнай структурай;
- мае дасведчаную каманду, якая працуе з атрымальнікамі/цамі дапамогі на аснове ўнутраных стандартаў і алгарытмаў аказання дапамогі;
- празрыстая ў працэсах прыняцця рашэнняў і штогод публічна дае справаздачу пра сваю дзейнасць.
Пад атрымальнікам/цай дапамогі ў гэтым дакуменце разумеецца фізічная асоба, група асобаў, грамадская арганізацыя, ініцыятыва або любая юрыдычная асоба, якая атрымлівае гуманітарную дапамогу або ахвяраванні ад дапаможнай арганізацыі ці арганізацыі, якая аказвае гуманітарную дапамогу. Атрымальнік/ца дапамогі з’яўляецца адрасатам дапамогі, у інтарэсах якога ажыццяўляецца дабрачынны праект або праграма.
3. Базавыя прынцыпы і стандарты
Аказанне гуманітарнай дапамогі ў першую чаргу абапіраецца на міжнародныя практыкі, а таксама абавязкова ўлічвае лакальны кантэкст. У сваёй працы дапаможныя арганізацыі і арганізацыі, якія аказваюць гуманітарную дапамогу, кіруюцца прынцыпамі дзейнасці праваабарончых арганізацый Беларусі, гуманітарнымі прынцыпамі ААН, прытрымліваюцца стандартаў, апісаных у гэтых дакументах.
У дадатак да згаданых прынцыпаў і стандартаў ініцыятары гэтага дакумента прапаноўваюць некаторыя пункты, актуальныя для працы ў нашым рэгіёне.
Важна адзначыць, што выкладзеныя ніжэй прынцыпы і стандарты з’яўляюцца скразнымі, то бок пранізваюць усе аспекты і этапы аказання гуманітарнай дапамогі, звязанай з Беларуссю і беларусамі/камі. Таксама ініцыятары прапаноўваюць арганізацыям і ініцыятывам выкарыстоўваць іх пры стварэнні сваіх працоўных дакументаў.
Выкананне выкладзеных ніжэй прынцыпаў і стандартаў іграе ключавую ролю ў забеспячэнні доступу да гуманітарнай дапамогі для людзей, якія маюць у ёй патрэбу, незалежна ад таго, у якой крызіснай сітуацыі яны апынуліся.
Базавыя прынцыпы і стандарты
4. Каардынацыя ў пытаннях аказання гуманітарнай дапамогі
Каардынацыя ў пытаннях аказання гуманітарнай дапамогі — важны працоўны інструмент дапаможных арганізацый і арганізацый, што аказваюць гуманітарную дапамогу, які забяспечвае:
- размеркаванне намаганняў у працы з атрымальнікамі/цамі дапамогі;
- выключэнне падвойнага фінансавання адных і тых жа патрэбаў атрымальнікаў/ц дапамогі;
- павелічэнне ахопу аказання дапамогі;
- справядлівасць у размеркаванні рэсурсаў і роўны доступ да дапамогі;
- атрыманне адраснай і аператыўнай дапамогі тымі, каму яна патрэбная;
- узмацненне голасу гуманітарнага сектара ў працэсе адвакацыі;
- стандарт у верыфікацыі;
- надзейнасць пратаколаў бяспекі;
- сінергію дапаможных арганізацый і арганізацый, якія аказваюць гуманітарную дапамогу, у аперацыйнай працы.
Каардынацыя працы можа адбывацца як на ўзроўні беларускіх арганізацый і ініцыятыў, так і на міжнародным узроўні, з удзелам міжнародных структур.
Відамі каардынацыі могуць быць:
- рэгулярныя сустрэчы дапаможных арганізацый і арганізацый, што аказваюць гуманітарную дапамогу, для абмену досведам;
- сумесныя базы дадзеных (якія ўлічваюць пратаколы бяспекі і рэгуляванне працы з персанальнымі дадзенымі);
- распрацоўка і зацвярджэнне агульных алгарытмаў працы або іх частак (напрыклад, агульныя пратаколы верыфікацыі і/або бяспекі);
- аб’яднанне ў працоўныя групы для вырашэння канкрэтных задач сектара.
5. Механізмы верыфікацыі і пратаколы бяспекі
Механізмы верыфікацыі распрацоўваюцца кожнай арганізацыяй зыходзячы з відаў дапамогі, якая аказваецца, і характарыстык мэтавых групаў, аднак можна вылучыць наступныя прынцыпы наладжвання працэсаў верыфікацыі ў арганізацыях:
Выпрацоўка пратаколаў бяспекі — адна з найважнейшых задач арганізацый гуманітарнага сектара. Агульныя прынцыпы, зыходзячы з якіх неабходна ствараць такія пратаколы:
6. Камунікацыйныя пратаколы
Камунікацыя дапаможных арганізацый і арганізацый, што аказваюць гуманітарную дапамогу, з аўдыторыяй (да якой адносяцца не толькі атрымальнікі/цы дапамогі, але і прадстаўнікі/цы гуманітарнага і сумежных з ім сектараў, журналісты/кі і ўсе зацікаўленыя) павінна весціся згодна з наступнымі прынцыпамі:
Прынцыпы вядзення камунікацыі з атрымальнікамі/цамі гуманітарнай дапамогі:
7. Падсправаздачнасць і празрыстасць працы
Падсправаздачнасць і празрыстасць працы дапаможных арганізацый і арганізацый, якія аказваюць гуманітарную дапамогу, — неад’емны элемент фармавання даверу да іх дзейнасці.
Універсальнымі інструментамі, якія забяспечваюць празрыстасць, могуць быць:
8. Этычныя нормы працы
Асноўная мэта ўвядзення этычных нормаў і стандартаў — павысіць грамадскі давер да гуманітарнанга сектара і яго ўдзельнікаў, стварыць станоўчы імідж дзейнасці дапаможных арганізацый і арганізацый, якія аказваюць гуманітарную дапамогу. Этычныя прынцыпы скіраваныя на выключэнне магчымасці дзеянняў з боку арганізацый на шкоду інтарэсам атрымальнікаў/ц дапамогі, іншых арганізацый гуманітарнага сектара.
У сваёй дзейнасці дапаможныя арганізацыі і арганізацыя, якія аказваюць гуманітарную дапамогу, прытрымліваюцца наступных этычных нормаў:
- выключэнне праяў неэтычных паводзін;
- прызнанне роўнасці дапаможных арганізацый і арганізацый, якія аказваюць гуманітарную дапамогу, павага іх правоў і інтарэсаў;
- неабходнасць умацавання ўзаемадзеяння паміж дапаможнымі арганізацыямі і арганізацыямі, якія аказваюць гуманітарную дапамогу;
- спрыянне стварэнню ўмоваў для эфектаўнага функцыянавання гуманітарнага сектара і забеспячэння яго стабільнасці;
- выкананне прынятых на сябе абавязкаў.
Дапаможныя арганізацыі і арганізацыі, якія аказваюць гуманітарную дапамогу, у дачыненнях з атрымальнікамі/цамі дапамогі абавязаныя:
- дзейнічаць прафесійна, паважліва, сумленна і адкрыта;
- своечасова і якасна аказваць гуманітарную дапамогу ў адпаведнасці з уласнымі пратаколамі і праграмамі;
- падаваць атрымальніка/цам дапамогі поўную і праўдзівую інфармацыю пра ўмовы і парадак аказання дапамогі;
- забяспечваць своечасовае інфармаванне пра рызыку бяспецы;
- ажыццяўляць дзейнасць, якая выключае магчымасць падману або ўвядзення ў зман патэнцыйных атрымальнікаў/ц дапамогі або з’яўлення ў іх недаверу да іншых арганізацый;
- захоўваць таямніцу атрымання дапамогі;
- своечасова і ўважліва разглядаць канфліктныя сітуацыі, калі тыя ўзнікаюць, аператыўна разглядаць прэтэнзіі і скаргі і рабіць неабходныя захады, каб ліквідаваць наступствы дапушчаных парушэнняў і пралікаў;
- няўхільна прытрымлівацца прынцыпу свабоды выбару: атрымальніку/цы дапамогі не павінны стварацца ніякія перашкоды, калі ён/яна хоча адмовіцца ад атрымання дапамогі, спыніць адносіны ці камунікацыю з арганізацыяй;
- выконваць іншыя прынцыпы і этычныя нормы, выкладзеныя ў гэтым дакуменце ў іншых раздзелах.
Дапаможныя арганізацыі і арганізацыі, якія аказваюць гуманітарную дапамогу, у дачыненнях паміж сабой і з трэцімі асобамі абавязаныя:
- выконваць прынцыпы дзелавой этыкі, імкнуцца да супрацоўніцтва, пазбягаць удзелу ў распаўсюджванні загадзя непраўдзівай, недакладнай або неправеранай інфармацыі, у тым ліку праз іншых асоб;
- не ўчыняць неабгрунтаваных дзеянняў, якія шкодзяць рэпутацыі іншых арганізацый;
- клапаціцца пра рэпутацыю гуманітарнага сектара, дапаможных арганізацый і арганізацый, якія аказваюць гуманітарную дапамогу;
- праінфармаваць іншыя арганізацыя і ініцыятывы, якія падзяляюць прынцыпы, выкладзеныя ў гэтым дакуменце, пра факты парушэння і/або неадпаведнасці дзейнасці арганізацыі гэтым прынцыпам;
- спрыяць павышэнню культуры салідарнасці і дабрачыннасці, фармаванню станоўчага стаўлення грамадскасці да гуманітарнага сектара;
- аддаваць прыярытэт перамовам і пошуку кампрамісу ў выпадку ўзнікнення рознагалоссяў і спрэчак;
- рабіць захады для выключэння дамаганняў, дыскрымінацыі, злоўжыванняў, мець адпаведныя пратаколы дзеянняў пры ўзнікненні падобных сітуацый.
9. Рэкамендацыі па практычным выкарыстанні прынцыпаў
Прынцыпы аказання гуманітарнай дапамогі распрацаваныя на падставе досведу ініцыятараў гэтага дакумента і прапаноўваюцца да выкарыстання беларускім дапаможным арганізацыям і ініцыятывам, а таксама арганізацыям, якія аказваюць гуманітарную дапамогу. Гэтыя прынцыпы — арыенцір, да якога неабходна імкнуцца ў сваёй дзейнасці, увесь час удасканальваючы рабочыя практыкі для таго, каб лепей адпавядаць прынцыпам.
Заявіць пра сваю згоду працаваць на падставе выкладзеных прынцыпаў можна, падпісаўшы дакумент на сайце https://humsector.work.
Прынцыпы могуць быць прынятыя і ўкаранёныя ў працу як афіцыйна зарэгістраванымі арганізацыямі, так і ініцыятывамі, якія не маюць афіцыйнай рэгістрацыі.
Укараненне ў дзейнасць арганізацыі прынцыпаў аказання гуманітарнай дапамогі — выключна добраахвотны працэс, ніхто не можа быць прымушаны да выкарыстання выкладзенай у дакуменце інфармацыі.
Ключавыя рэкамендацыі па практычным укараненні прынцыпаў у сваю працу ўключаюць у сябе:
- сістэмнае правядзенне ўнутранага аўдыту ўласных алгарытмаў працы на прадмет адпаведнасці прынцыпам;
- адаптацыю прынцыпаў да ўласных працоўных працэсаў і алгарытмаў аказання гуманітарнай дапамогі;
- распрацоўку ўнутраных дакументаў, якія спрыялі б умацаванню стандартаў працы (палітыкі і пратаколы бяспекі, пратаколы камунікацыі і іншае);
- правядзенне тэматычных адукацыйных праграм для супрацоўнікаў/ц і валанцёраў/к, правядзенне ўводных курсаў для новых удзельнікаў/ц каманд;
- спрыянне ў публічным распаўсюдзе апісаных у гэтым дакуменце прынцыпаў і іх імплементацыі ў працу арганізацый і ініцыятыў;
- стварэнне бяспечных умоў для працы каманд, клопат пра псіхаэмацыйны стан супрацоўнікаў/ц і валанцёраў/к;
- іншыя дзеянні, накіраваныя на ўкараненне прынцыпаў у сваю працу.
Для распрацоўкі пратаколаў, палітык і праграм аказання гуманітарнай дапамогі, а таксама для наладжвання працэсаў і рэгулявання ўнутранай працы дапаможных арганізацый і арганізацый, якія аказваюць гуманітарную дапамогу, акрамя апісаных вышэй прынцыпаў можна выкарыстоўваць наступныя дакументы і матэрыялы (імі мы скарысталіся пры распрацоўцы гэтага дакумента):
- https://www.corehumanitarianstandard.org/
- https://emergency.unhcr.org/sites/default/files/2024-04/Sphere_Handbook_2011_Russian.pdf
- https://plan-p.education/images/pdf/h-humanitarian-needs-assessment-the-good-enough-guide.pdf
Кожная арганізацыя ў залежнасці ад рэгіёна і сферы аказання дапамогі можа мець сваю спецыфіку трактавання і выкарыстання прынцыпаў.
Дакумент быў падрыхтаваны пры падтрымцы Belarus Beehive і Еўрапейскага Саюза.
Далучыцеся да гуманітарных прынцыпаў
Падпішыце прынцыпы гуманітарнай дапамогі і пацвердзіце сваю прыхільнасць салідарнасці.